Прадэманстраваўшы самую яркую паўфінальную серыю за апошнія тры сезоны, баскетбалісты “Гродна-93” ў чарговы раз выйшлі ў фінальную частку чэмпіянату Беларусі, дзе сустрэнуцца з добра знаёмымі мінскімі “Цмокамі”.

Апошняя пятая гульня ў паўфінальнай серыі з магілёўскім “Барысфенам” (5 мая) была самай складанай, бо на кану быў выхад у фінал. Да вырашальнага матчу ў Магілёве лік у серыі быў 2:2.

З-за хвалявання гродзенцы прайгралі першую чверть суперніку. Але ўсе наступныя тры таймы каманда Андрэя Васiлеўкі выйграла. У выніку гродзенцы атрымалі важную перамогу і змаглі ў чарговы раз выйсці ў фінал чэмпіянату Беларусі.

“Барысфен”: “Гродна-93” – 83:98 (27:25, 19:26, 15:22, 22:25). Вынік серыі: 2:3

Супернікам гродзенцаў у фінале сталі баскетбалісты мінскіх “Цмокаў”, якія з лікам 3:0 у паўфінале абыгралі “Рубон”.

Мінскія баскетбалiсты выйгравалі чэмпіянат Беларусі 8 разоў запар. У актыве гродзенскай каманды столькі ж чэмпіёнскіх тытулаў, вось толькі апошні з іх заваяваны ў далёкім 2004 годзе.

"Гродна-93" у фінале чэмпіянату Беларусі сустрэнецца з мінскімі "Цмокамі"