У Гродне з’явілася новая барная гульня — «IQ Дуэль»

«IQ Дуэль» гэта мікс паб-квіза і адаптаванага «Брэйн-рынга». Для адной з частак гульні патрэбен смартфон і доступ у інтэрнэт. Першае спаборніцтва пройдзе ў сярэдзіне мая ў вельмі нетыповым для паб-квізаў месцы, кажуць арганізатары.

- Мы самі гралі, праводзілі гульні, арганізоваўвалі мерапрыемствы — бачылі шмат. З часам назапасіліся пытанні да многіх праектаў і ідэй. Кожны раз я думаў: «а я б зрабіў вось так», — кажа адзін са стваральнікаў гульні Максім Сыраваткін. — Такім чынам раней ці пазней шмат хто прыходзіць да ідэі стварыць нешта сваё. У выніку ў нас сабраўся вельмі ўдалы калектыў, які з нуля вырашыў стварыць нешта не так, як іншыя, пачынаючы ад фармату, заканчваючы падыходам да працэсу гульні.

Месца пакуль трымаюць у сакрэце

«IQ Дуэль» робяць тры чалавекі: Максім Сыраваткін, Віталь Лазарэвіч і Павел Каскенаў. Пытанні на гульні будуць з усіх сфер дзейнасці чалавека: музыка, спорт, літаратура, кіно, навука, сучаснасць. Магчыма, будуць пытанні, звязаныя са спецыфікай Гродна. Арганізатары збалансуюць вобласці ведаў, каб каманды мелі роўныя шансы на перамогу. Пытанні стваральнікі гульні пішуць толькі самі, не выкарыстоўваючы гатовыя падборкі. Яны абяцаюць большую частку пытанняў выкласці ў адкрыты доступ для абмеркавання.

[irp posts="11 214″ name="Дадаўшы сучасных тэхналогій, гродзенцы стварылі новую інтэлектуальную гульню Патасоўка""]

У камандзе на «IQ Дуэлі» можа быць восем чалавек. Плануецца сабраць каля двух дзясяткаў каманд. Дата першай гульні будзе аб’яўлена неўзабаве. Хутчэй за ўсё, спаборніцтва пройдзе 17 мая. Рэгулярнасць гульні будзе залежаць ад яе поспеху. Магчыма, «IQ Дуэль» будзе праходзіць раз на месяц. Месца пакуль трымаецца ў сакрэце, але арганізатары абяцаюць, што гэта абсалютна новае для паб-квізаў месца. Кошт — 5 рублёў з чалавека.

Паб-квіз + «Брэйн-рынг»

Гульня складаецца з двух частак — «Кваліфікацыя» і «Дуэль». «Кваліфікацыя» — гэта чатыры тэматычных раўнды па восем пытанняў і пяты раўнд «Рулетка» з чатырох пытанняў, дзе балы (ад 1 да 4) за правільныя пытанні выбірае камп’ютар. «Дуэль» — гэта сем баёў каманд, якія занялі ў «Кваліфікацыі» 1−7 месцы. Восьмы бой будзе сыграны пераможцам фіналу з камандай з залы, якая перамагла ў інтэрнэт-баях падчас першых сямі тураў.

Кожны дуэльны бой складаецца з пяці пытанняў. Пасля агучвання пытання запускаецца адлік 20 секунд. Каманда, якая націсне кнопку першай, атрымлівае права адказу. За правільны адказ каманда атрымлівае 2 балы. У выпадку няправільнага адказу запускаецца адлік часу, які застаўся. Каманда, якая націснула кнопку да запуску таймера, пазбаўляецца права адказваць. Калі абедзве каманды адказалі няправільна, пытанне разыгрываецца з падказкай і каштуе 1 бал. У выпадку роўнасці балаў будзе разыграна дадатковае пытанне.

Больш інфармацыі пра новую гульню — у суполцы ВК.

Гуляць можна будзе і пасля «вылету»

Максім Сыраваткін не лічыць, што пэўныя «адсейванні» прывядуць да меншай колькасці наведвальнікаў.

- Слова «адсейванні» тут не пасуе. Усе каманды пасля першай часткі гульні могуць працягваць гуляць — у іх будуць яшчэ два шанцы трапіць у вочныя баі на сцэне. То бок, кожны адыграе ўсе пытанні незалежна ад выніку. Ды і 36 пытанняў першай часткі - гэта ¾ стандартнага квіза ў горадзе. А гэта не так і мала.

[irp posts="19 599″ name=""Под зонтом". У Гродне з’явіўся новы квіз, прысвечаны кіно і музыцы"]

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025