Ужо 13 траўня пройдуць чарговыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў. У гэты дзень пройдзе 13 заняткаў, на пяці разных пляцоўках, у трох блоках. Гэта значыць, што ў вас ёсць магчымасць наведаць ад аднаго да трох заняткаў. Ёга, танга, заняткі для трэнераў, будучых мам і пісьменнікаў, псіхалогія – усё гэта і іншае чакае вас ужо 13 траўня.

Ідэя Майстэрняў

Майстэрні – гэта праграма, якая накіравана на абмен ведамі і досведам. Праграма “Гарадзенскія Майстэрні Ведаў” пачала сваю дзейнасць у сярэдзіне 2016 г.

У верасні, кастрычніку і лістападзе адбыліся тры Майстэрні, падчас якіх было праведзена 20 розных заняткаў на самыя розныя тэмы – экалогія, інфаграфіка, журналістыка, псіхалогія, адукацыя і іншыя.

Падчас Майстэрняў, у адзін дзень, на некалькіх пляцоўках горада паралельна праходзіць некалькі майстар-класаў, прызентацый, лекцый, трэнінгаў падаўжальнасцю да дзвюх гадзін, якія накіраваны на атрыманне новых ведаў і кампетэнцый, спрыяючыя самарэалізацыі чалавека, выпрацоўцы і прасоўванню грамадска-карысных ідэй.

Праграма Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў 13 траўня

 

І блок: 11.00-13.00

Ёга смеху

Вядучая: Кася Рэмбеза

Дзе: вул. Будзёнага 48а-86 (“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”)

 

Падказкі метафары

Вядучая: Юлія Багатырэвіч

Дзе:  Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3

 

Як спыніць перадачу праблем з пакалення ў пакаленне

Вядучая: Эльвіра Хмяльніцкая

Дзе: вул. Ціміразева 10/1-31  (“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”)

 

«Прэс-рэліз і не толькі. Як грамадскім актывістам пасябраваць са СМІ»

Вядучая: Ірына Новік

Дзе: вул. Ціміразева 10/1-18 (Рэсурсны цэнтр дадатковай адукацыі дарослых у Гродна)

 

ІІ блок: 13.30-15.30

 

Танга-тэрапія

Вядучыя:  Андрэй Мішусцін і Людміла Тарасенка

Дзе: вул. Будзёнага 48а-86 (“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”)

 

Адукацыйны калейдаскоп: што, дзе і навошта

Вядучыя: Юлія Сымановіч і Таццяна Кавалёнак

Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3

 

«Кар’ерны драйв 2: сэлфі падыходы»

Вядучыя:  Ларыса Скварцова і Таццяна Гіжук

Где: ул. Ціміразева 10/1 — 31 (“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”)

 

Цыгун – аздараўленне

Вядучая: Ганна Кузняцова

Дзе: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр “Трэці сектар”)

 

ІІІ блок: 16.00-18.00

 

Доўла – новая з’ява для соцыума ці вельмі добра забытае старое

Вядучая: Ганна Кузняцова

Дзе: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр “Трэці сектар”)

 

Аптымізацыя Персанальнага Камп’ютара (ПК)

Вядучы: Андрэй Мішусцін

Дзе: ул. Ціміразева 10/1-18 (Рэсурсны цэнтр дадатковай адукацыі дарослых у Гродна)

 

Як адшукаць у сабе пісьменніка і пачаць пісаць

Вядучы: Артур Камароўскі

Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3

 

«Майстэрня трэнерскіх “фішак”»

Вядучая: Ганка Барадзіна

Где: ул. Ціміразева 10/1-31 (“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”)

 

Форум-Тэатр, Методыка “шведскага” гуртка, Драмапедагогіка, Дынаміка суполак

Вядучая:  Дар’я Нячай

Дзе: вул. Будзёнага 48а-86 (“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”)

Увага: майстар-клас пройдзе з 17.00 до 19.00

 

Як прыняць удзел у Майстэрнях?

На ўсе майстар-класы абавязковы запіс на спасылцы або па тэл. + 375 33 634 10 41.

Уваход на ўсе заняткі бясплатны.