Гродзенскі аўтарэтраклуб «Вінтаж» упершыню паказаў гродзенцам створаную яго чальцамі мота- і веларыкшу 30 красавіка на базе адпачынку «Прывал». У клубе будавалі новы транспарт на працягу года.
Спачатку ў «Вінтажы» рыхтавалі толькі мотарыкшу і планавалі яе паказаць гродзенцам на шэсці Дзядоў Марозаў у снежні 2016 года, але зрабіць гэтага не атрымалася. Затое праз пяць месяцаў акрамя мотарыкшы клуб нечакана прадставіў і веларыкшу.
«У нас у клубе ўжо даўно была ідэя стварыць падобны транспарт для гараджан, але не ведалі з чаго пачаць. Шукалі каля года і ўжо планавалі ствараць сваю мотарыкшу, але аказалася, што ў аднаго з членаў нашага клуба ў вёсцы ў бацькоў быў матаролер, — кажа rіраўнік аўтарэтраклуба Сяргей Мукасей. — Да новага года мы не паспелі зрабіць — не хапіла сіл. Аднавілі працу вясной і паралельна з матарыкшай рабілі і веларыкшу, якая таксама будзе катаць людзей. Магчыма, яна спадабаецца кiтайскiм турыстам, бо яна аформлена ў азіяцкім стылі».
Свае рыкшы клуб прэзентаваў на базе адпачынку «Прывал». У будучыні тэхніку, магчыма, прывязуць у цэнтр горада і на Аўгустоўскі канал.
Варта адзначыць, што яшчэ 40 гадоў таму матаролеры падобныя да рыкшы развозілі па горадзе хлеб ды марозіва па крамах. Пазней такі транспарт сталі выкарыстоўваць для патрэб ЖКГ. Але з часам «Мураўі» сышлі ў гісторыю. Сёння такіх матаролераў у горадзе не знайсці.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…