Выстава маладой гродзенскай мастачкі Юліі Болбат адкрылася ў канцы красавіка ў сінагозе і прабудзе там да канца мая. Дзяўчына прадставіла 18 работ, якія павінны прымусіць людзей задумацца.
Выстава Юліі не мае назвы, бо работы не належаць да адзінай канцэпцыі, а кожная нясе сваю сэнсавую нагрузку. Таму называць выставу адным абстрактным словам мастачка не адважылася.
«Сінагога — найпрыгажэйшае месца нашага горада, прасторы шмат, ды і ўсё звычайна па галерэях выстаўляюцца, а мне захацелася чым-небудзь вызначыцца. Шчыра, было вельмі хвалююча адкрываць сваю выставу. Адна справа паказваць дома работы знаёмым, і абсалютна іншае — перад публікай на такой шырокай прасторы. У сценах сінагогі работы выглядаюць інакш. Першая выстава гэта вялікі і сур’ёзны крок да таго, каб далей рэалізоўвацца менавіта ў сферы мастацтва», — распавяла Юлія.
Свае працы мастачка не падпісвала, нягледзячы на тое, што кожная мае назву. Юлія хоча, каб людзі гледзячы на іх самі, думалі над зместам і хай кожны знойдзе свой уласны сэнс.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…