Увечары 28 красавіка на скрыжаванні завулка Віленскага і вуліцы Лермантава Maserati, спрабуючы паспець праскочыць на дазвольны сігнал светлафора, зачапіў прычэп Audi і ў выніку ўдару сур’ёзна пацярпеў.
У Audi праблемы толькі з прычэпам, а вось у Maserati разбіты ўвесь перад.
«Я спускаўся з Горкага і скрыжаванне праехаў, а кіроўца на Maserati якраз яго перасякаў, і зачапіў мой прычэп. Пасля гэтага яго машыну пачало круціць і яна ўрэзалася ў бардзюр. Хлопец за рулём быў нармальны, толькі шакаваны з-за разбітай машыны. Яго зразумець можна»— распавёў кіроўца Audi.
Паводле інфармацыі Autogrodno, гэта адзіная зарэгістраваная ў Гродзенскай вобласці Maserati Gran Turismo.