27 красавіка 2017 года на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі Беларускай АЭС быў праведзены комплекс мерапрыемстваў па рэагаванні на магчымыя пагрозы тэрарыстычнага характару. Былі задзейнічаны падраздзяленні КДБ, МУС, Памежнага камітэту, МНС і іншых дзяржаўных органаў, інфармуе прэс-служба КДБ.
Гэта было адно з планавых мерапрыемстваў у сферы бяспекі станцыі.
Асноўнай мэтай вучэнняў бола забеспячэнне гатоўнасці сіл і сродкаў дзяржаўных органаў да рэалізацыі першачарговых і наступных мерапрыемстваў рэагавання на акты тэрарызму ў дачыненні да АЭС.
Кіраўнік літоўскага аператара ліній электраперадачы Litgrid Дайвіс Вірбіцкас лічыць, што АЭС у Астраўцы нельга назваць бяспечнай. Яго словы цытуе Delfi паводле BNS.
Успамінаючы катастрофу на Чарнобыльскай АЭС ва Украіне, Вірбіцкас звярнуў увагу на тое, што гэтую станцыю будавала таксама дзяржава — Расія, чыя дзяржкарпарацыя «Расатам» будуе БелАЭС.
«У нас быў прыклад таго, што можа здарыцца на атамнай станцыі. Як бы не было шкада, але гэта здарылася з АЭС гэтай краіны, якая цяпер будуецца ў Астраўцы, так дайце мне хоць бы адну прычыну, чаму я павінен верыць у поспех больш, чым у няўдачу? «, — сказаў Вірбіцкас.
На мінулым тыдні сойм Літвы прыняў закон аб прыняцці неабходных мер для абароны ад пагроз, што прадстаўляюць небяспечныя АЭС трэціх краін. Небяспечнай будзе названа АЭС, пры будаўніцтве якой і працы не выконваюцца патрабаванні экалагічнай, атамнай, радыяцыйнай бяспекі, парушаюцца міжнародныя пагадненні і канвенцыі, якая з-за геаграфічнага становішча і тэхналагічных асаблівасцяў ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы, навакольнаму асяроддзю і грамадскаму здароўю.
У чэрвені мінулага года ўрад Літвы ўхваліў план эмбарга электраэнергіі вырабленай на БелАЭС і ў іншых трэціх краінах, па якім яе імпарт у Літву і адначасова ў іншыя краіны ЕС, будзе абмяжоўвацца на таргах у літоўскай зоне біржы Nord Pool. Нядаўна Польшча заявіла, што далучыцца да гэтай ініцыятывы Літвы.
АЭС у Астраўцы будуе расійская дзяржкарпарацыя ядзернай электраэнергіі «Расатам», праект фінансуецца расейскім урадам. Станцыя будуецца ўсяго ў 20 км ад беларуска-літоўскай мяжы і за 50 км ад сталіцы Літвы — Вільні.
Літоўскі ўрад лічыць, што БелАЭС будуецца ў парушэнне правілаў бяспекі, ён таксама турбуецца аб тым, што станцыя можа ўскладніць сінхранізацыю ЛЭП Балтыйскіх краін з Заходняй Еўропай.
Беларусь жа сцвярджае, што станцыя будуецца пры выкананні патрабаванняў бяспекі. На БелАЭС будзе абсталявана два рэактары магутнасцю 1200 мегават кожны. Першы рэактар плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, а другі - у 2020.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…