Горад

Аляксандр Саладуха на Савецкай плошчы адкрыў буйную выставу-кірмаш «КРЯК»

З 26 красавіка на Савецкай плошчы ў Гродне пачаў працу буйны рэспубліканскі кірмаш кампаній «КРЯК». На выставе прадстаўлены вядучыя прадпрыемствы краіны са сваiм таварам. Арганізатары за 10 дзён кірмашу плануюць прыцягнуць каля 20 тысяч гродзенцаў. Спецыяльна ў гэтым годзе адкрыць кірмаш 27 красавіка запрасілі зорку беларускай эстрады Аляксандра Саладуху.

Паглядзець на выступ знакамітага спевака прыйшло каля 200 чалавек.

«КРЯК» («Крупнейшая республиканская ярмарка компаний») гэта мерапрыемства, дзе можна набыць па добрых цэнах абутак, адзенне, касметыку, бытавую тэхніку, тавары для дома і многае іншае. Кірмаш гэта эканамічны праект, які створаны ў першую чаргу для падтрымкі беларускіх вытворцаў. Таксама мэта праекта — стварэнне максімальна камфортных умоў для прасоўвання айчынных тавараў на спажывецкіх рынках Беларусі і Расіі.

Традыцыйнымі ўдзельнікамі кірмашу з’яўляюцца прадпрыемствы: «Ивента», «Кобрынскі МСЗ», «Молочный мир», «Віцьба», Гродзенская птушкафабрыка, Аршанскі льнокамбінат, дызайн-студыя «Полинушка» і многiя іншыя.

Першы кірмаш «КРЯК» з поспехам прайшоў у лютым 2014 года. За тры гады існавання праекта выставы праходзілі ў многіх гарадах Беларусі, у тым ліку і ў Гродне.

За час у кірмаша склаўся свой круг пастаянных удзельнікаў і пакупнікоў. Апошніх прыцягваюць нізкія цэны і шырокі асартымент тавараў. Удзельнікаў у сваю чаргу прыцягвае магчымасць прадаць вялікую колькасць прадукцыі.

Выстава-кірмаш «КРЯК» на Савецкай плошчы будзе працаваць да 5 мая.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025