Дадаць навіну
Панядзелак, 15 кастрычніка 2018, 21:24

Займальнае відэа: У Гродзенскім заапарку філіны ўпершыню вывелі птушанятак

У Гродзенскім заапарку знялі відэа са сваім апошнім папаўненнем – птушанятамі заходнесібірскіх пугачоў Ушачкі і Буша. Птушаняткі з’явіліся на свет у канцы сакавіка і зусім хутка ім споўніцца адзін месяц, інфармуе сайт заапарка.

Ушечка і Буш вельмі ўважлівыя і клапатлівыя бацькі. Мама корміць, грэе і ахоўвае малых, а тата з вышыні сочыць за тым, каб ніхто не пакрыўдзіў сямейства. Зняць гэтыя кадры было даволі складана – птушкі рэагуюць на найменшыя гук і рух. З-за гэтага вялікая частка здымкі вялася праз шкло назіральнага акенца.

За ўсю гісторыю Гродзенскага заапарка пугачы ўпершыню вывелі птушанят. Таму гэты відэаролік па-свойму ўнікальны.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: