Здароўе і спорт

Гродзенка Вікторыя Кушнір у складзе зборнай Беларусі стала срэбраным прызёрам чэмпіянату свету па эстафетах

У горадзе Насаў на Багамскіх астравах у нядзелю 23 красавіка зборная Беларусі, у складзе якой была і бягунка з Гродна Вікторыя Кушнір, фінішавала другой у эстафетным забегу 4×800 метраў на чэмпіянаце свету па эстафетах. Перамогу ж атрымалі спартсменкі з ЗША, бронза дасталася Аўстраліі.

Дар’я Барысевіч, Ілона Усовіч, Марына Арзамасава і гродзенка Вікторыя Кушнір, прынеслі Беларусі нечаканую перамогу. У гэтым сезоне беларускія дзяўчаты ўпершыню патрапілі ў такую сур’ёзную кампанію, прайшоўшы адбор на дыстанцыі 4×800 метраў. Змагацца на топ-узроўні, ды яшчэ ў такой тэхнічна складанай дысцыпліне, атрымліваецца далёка не ў кожнай нават з ліку вядучых лёгкаатлетычных дзяржаў. Але беларускі паказалі сваю сілу і апярэдзілі амаль усіх суперніц, прапусціўшы наперад толькі каманду ЗША.

«Упершыню нашу зборную павезлі на гэтыя спаборніцтвы. У нас склалася добрая каманда, таму разлічвалі змагацца за самыя высокія месцы. У вынiку ўдалося трапіць у прызёры і гэтаму вельмі рады. Уражанні самыя лепшыя, бег быў тактычны, было вельмі няпроста змагацца з кліматычнай і часовай розніцай, асабліва бегчы, а пятай раніцы. Але мы зрабілі ўсё магчымае i вельмі рады былі заваяваць медаль для нашай краіны», — распавяла Hrodna.life Вікторыя Кушнір.

youtu.be/aUzcMuGNPSA

Беларуская чацвёрка, якая заваявала срэбра на Багамскiх астравах, атрымала на каманду 30 тысяч долараў прызавых. Пераможцы — амерыканкі - падзялілі 50 тысяч, аўстралійкам дасталася 20 тысяч.


Чэмпіянат свету па лёгкаатлетычных эстафетах 2017 прайшоў 22−23 красавіка на стадыёне імя Томаса Робінсана ў Насаў. Сталіца Багамскіх Астравоў прымала гэтыя спаборніцтвы ў трэці раз запар. Былі разыграны 9 камплектаў медалёў. Па суме ачкоў ва ўсіх дысцыплінах быў уручаны камандны прыз «Залатая эстафетная палачка». У трэці раз яго выйграла зборная ЗША.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 546 спартсменаў з 35 краін свету, з іх — 307 мужчын і 239 жанчын. Самая вялікая колькасць каманд заявіліся ў эстафеце 4×100 метраў у мужчын, найменшая — у жанчын у эстафеце 4×800 метраў.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025