У Сенатарскай зале Новага замка 22 красавіка прайшоў баль эпохi сярэдзiны XIX стагоддзя. Інакш яго прынята называць «краналiнавым» з-за пышных строяў дам. Тут сабраліся аматары бальных танцаў з розных гарадоў Беларусі, былі і госці з Польшчы. Удзельнікі касцюмаванага балю за чатыры гадзіны станчылі каля 20 розных танцаў.
Такія мерапрыемствы праходзяць у Новым замку рэдка. Гэтым разам арганізатарам выступіў студэнт Гродзенскага каледжа мастацтваў Мікіта Іваноўскі, які не толькі прафесiйна танчыць, але і сам стварае бальныя строі.
[irp posts="1051″ name="Гродзенец шые гістарычныя сукенкі і вучыць танцаваць, як 100 гадоў таму"]
«Наш баль наведала 38 чалавек. Большасць прыехала ў дзень балю, але былі і тыя, хто прыехаў за некалькі дзён, каб добра падрыхтавацца. Вырашылі правесці ў Гродне, бо гэта каралеўскі горад, мне хацелася б адрадзіць тут бальную традыцыю. У Беларусі ўсё гэта кіпіць, а ў нашым горадзе ўсё міма праходзіць, нягледзячы на тое, што ў нас такая багатая гісторыя», - распавёў Мікіта Іваноўскі.
Балі эпохі крыналіну ў Беларусі праходзяць не часта, бо знайсці добрае памяшканне для вялікай колькасці пышных сукенак няпроста. Мікіта вырашыў арганізаваць менавіта такі баль, бо гэта яго любімы перыяд у гісторыі моды. Ды і кіраўніцтва Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея падтрымала ідэю і прадаставіла Сенатарскую залу ў Новым замку.
Удзельнікі балю ў Гродне гэта людзі, якія ў большасці займаюцца гістарычнымі танцамі прафесійна. Хтосьці з іх сам шыў сабе касцюмы, а хтосьці браў на пракат.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…