Сотні матацыклістаў - удзельнікаў XIII Міжнароднага мотафестывалю «Хавайся ў бульбу» — у суботу, 22 красавіка, праехаліся калонай па Гродне і паказалі на плошчы Леніна сваю тэхніку.
Арганізаванай калонай у суправаджэнні ДАІ байкеры праехаліся па маршруце ад базы адпачынку «Купалінка» да плошчы Леніна. На плошчы, акрамя традыцыйнай прэзентацыі матацыклаў, арганізатары зладзілі і невялікі канцэрт з мясцовымі музыкамі.
Падчас выставы тэхнiкi на плошчы былі расстаўлены спецыяльныя скрынкі, каб кожны глядач або ўдзельнiк фестывалю змог дапамагчы жывёлам з арганiзацыi «Адданае сэрца».
Пасля гадзіны знаходжання на плошчы калона байкераў накіравалася назад на базу адпачынку «Купалінка», там удзельнiкаў чакаў другі дзень канцэртнай праграмы з хэдлайнерам — расійскім рок-гуртом «7Б».
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…