У самым цэнтры Гродна, на Савецкай, 25 у суботу 22 красавіка пачне працу першая ўстанова папулярнага амерыканскага фастфуду Burger King. Афіцыйнае адкрыццё рэстарана з прысутнасцю кіраўніцтва горада і дырэктараў сеткі фастфуду ў Беларусі запланаваны на чацвер, 27 красавіка.
Гэта не адзіны рэстаран гэтай сеткі, які адкрыецца ў Гродне. Чакаецца, што на працягу двух месяцаў у «АЛМІ» на праспэкце Касманаўтаў адкрыецца другі Burger King.
У ліпені 2015 года кампанія Burger King паспяхова адкрыла свой першы рэстаран у Мінску, зараз у сталіцы іх усяго 7. Сетка рэстаранаў Burger King заснавана ў 1954 годзе, штодня ўстановы наведваюць больш адзінаццаці мільёнаў людзей па ўсім свеце. Сетка займае другое па велічыні месца сярод рэстаранаў хуткага харчавання, якія спецыялізуюцца на гамбургерах.
Гродзенца, на якога падаў заяву Азаронак, абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. У Ваўкавыску судзяць Эдуарда Бабарыка.…
У Гродне ў гэтым годзе вылучылі 24 месцы, дзе можна будзе купіць цюльпаны і іншыя…
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…