Па выраку суда, што прагучаў ў 15 гадзін 20 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе, абодва абвінавачаных прызнаны вінаватымі ў супрацьпраўным пазбаўленні жыцця другога чалавека — забойстве, здзейсненым з асобай жорсткасцю. Улічыў суд і прыкметы разбою, і спробу завалодаць чужой маёмасцю, і знішчэнне паштарта забітага. Меру пакарання вызначалі па сукупнасці здзейсненага. Адзін з абвінавачаных атрымаў зняволенне на 25 гадоў, другі - на 23. Абодва — з канфіскацыяй маёмасці.
За забойства з асобай жорсткасцю Артур і Аляксандр маглі б атрымаць па 23 і 22 гады зняволення, За гвалтоўныя дзеянні з мэтай завалодаць чужой маёмасцю — па 12 гадоў, Артур, за знішчэнне чужога паштарта атрымаў бы год зняволення. Сукупную меру пакарання суд вызначыў шляхам частковага складання тэрмінаў.
[irp posts="19 640″ name="Адзін просіць смерці, другі - літасці. Суд па справе аб забойстве таксіста заслухаў апошняе слова абвінавачаных"]
Да ўступлення рашэння суда ў законную сілу абвінавачаныя застануцца пад вартай. Адлік тэрміну пакарання пачнецца ад 20 красавіка, у яго залічыцца і час, праведзены ў зняволенні да прысуду.
За пацярпелай прызнана права на здавальненне зыску аб кампенсацыі шкоды ў выніку страты кармільца. Пытанне аб памерах выплат будзе вырашацца грамадзянскай судовай вытворчасцю.
[irp posts="18 773″ name=""Забілі ні за што". Пачаўся суд па справе аб забойстве таксіста"]
Рэчавыя доказы, што належалі Андрэю Этелю і прадстаўлялі каштоўнасць — ад аўтамабіля да драўлянага крыжыка на ланцужку, па сканчэнню суда будуць перададзены жонцы забітага. Тыя, што каштоўнасці не мелі - адзенне абвінавачаных, абломкі малаткоў, камяні - падлягаюць знішчэнню.
Вырак суда можа быць абскарджаны цягам 10 дзён. Прадстаўнікі абодвух бакоў збіраюцца скарыстацца гэтай магчымасцю.
Маці пацярпелай Марыі Этэль ледзь стрымліваецца, каб не расплакацца ў адказ на пытанне пра абскарджанне:"Не згодна… А вы б хацелі, каб яны вярнуліся і жылі побач з вамі… Яны б напалі на любога… На яго (забітага, Андрэя Этэля) месцы мог бы быць любы, ён прыняў смерць за любога - і мяне, і вас… Хай бы пажыццёва… "
Новы аб'ект грамадскага харчавання адкрыецца ў будынках № 31 і № 33 па вул.Вялікай Траецкай…
Домік для бяздомных катоў з'явіўся ў адным з аграгарадкоў пад Гроднам. У ім ужо пасялілася…
Напярэдадні свят на польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі з турыстычных аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў. У сацыяльных…
Нацыянальны банк Беларусі рыхтуе да выпуску памятныя манеты, прысвечаныя 200-годдзю Аўгустоўскага канала. Адпаведная інфармацыя з'явілася…
Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…
23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…