Тэлерадыёкампанія “Гродна” (канал “Беларусь 4”) выклала на YouTube 11-хвілінны матэрыял пра сакавіцкія акцыі недармаедаў і іх арганізатараў. У сюжэце раскрываюцца моманты асабістага жыцця Вадзіма Саранчукова, Сяргея Верамеенкі, Вадзіма Левана, Дзмітрыя Бандарчука і іншых мясцовых дэмакратычных актывістаў. Іх выстаўляюць у вобразах амаральных і хлуслівых парушальнікаў закону, якія клапоцяцца толькі пра сябе. Некаторыя здымкі паказваюць, што за асабістым жыццём актывістаў таемна сочаць.
Таксама прапагандысты выкарысталі фрагменты стрымаў “Тут.бай” і перадач “Б****т”, а таксама фота “Тут.бай” з абрэзанымі лагатыпамі. Аўтарства выкарыстаных матэрыялаў нідзе не пазначана.
Аўтар сюжэта аказаўся сціплым – пра яго інфармацыі наогул няма.
https://www.youtube.com/watch?v=oeMz4jPIx10


