У красавіку ў Гродне пачаліся трэніроўкі для самых маленькіх: такім чынам вырашылі развіваць дзіцячы рух бегавелаў. Гродзенцаў ад двух гадоў разам з бацькамі запрашаюць на засваенне дзіцячых двухколавых ровараў без педаляў, а таксама на сумесныя пакатушкі.
Пакуль такія трэніроўкі праходзяць бясплатна і ходзяць на іх каля 10 чалавек. Арганізатары ўжо стварылі групу ў ВК, у якой колькасць зацікаўленых бацькоў пачынае расці.
«У Гродне мала спартыўных секцый і гурткоў для дзетак ранняга ўзросту, асабліва хлопчыкаў. Ёсць гульнявыя пакоі і дзіцячыя пляцоўкі, дзе дзецi могуць пагуляць адзін з адным і выплюхнуць энергію — але на гэтым усё, — распавядае арганізатар трэніровак Вольга Сінкевіч. — У вялікіх гарадах, напрыклад у Мінску, групавыя заняткі з бегавеламi карыстаюцца вельмі вялікай папулярнасцю. А ў Еўропе дык увогуле не сустрэнеш малюкоў у дзіўным гібрыдзе вазка і трохколавага ровара — усё на бегавелах або самакатах.
Мы падумалі: «А чым Гродна горш? Чаму ў нас не развіты гэты кірунак, хоць актыўна ідзе прапаганда розных відаў спорту?»
Арганізатары кажуць, што групавыя заняткі на бегавелах развіваюць у дзяцей, акрамя любові да спорту і актыўнага ладу жыцця, уменне канцэнтравацца, слухаць трэнера, працаваць у камандзе. Дух суперніцтва на гонках закладвае лідарскія якасці і павагу да супернікаў. «Акрамя таго, гэта той від спорту, у якім пры належным старанні можна стаць чэмпіёнам свету ў два гады», — кажа Вольга.
«Спачатку будзем вучыць дзяцей базавай тэхніцы катання, але паступова практыкаванні будуць ускладняцца, і затым мы пастараемся зрабіць некалькі груп з рознымі ўзроўнямі навыкаў, каб у дзяцей не гублялася цікавасць».
«Пакуль у многіх бацькоў няма бегавелаў, у нас на трэніроўках можна будзе ўзяць у пракат і паспрабаваць некалькі мадэляў. Але па меры павелічэння попыту мы будзем пашыраць асартымент. Акрамя таго мы можам пракансультаваць і дапамагчы бацькам правільна падабраць бегавел».
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…