Закрытае мерапрыемства пройдзе ў сенатарскай зале Новага замка ў суботу 22 красавіка. На касцюміраваны баль сярэдзіны XIX стагоддзя збяруцца дамы і кавалеры з усёй Беларусі. Выпадковых людзей у бальную залу пускаць не будуць, 17 красавіка — апошні дзень каб запісацца.
Напярэдадні балю гасцей інтрыгуе цікавая танцавальная праграма, а таксама незвычайнае месца правядзення.
«Гродна натхняе сваёй гісторыяй і культурай. Мы спецыяльна выбралі Новы замак, таму што ён падыходзіць па памеры бальнай залы, па сваёй гісторыі і духу, — распавядае арганізатар мерапрыемства Мікіта Іваноўскі. — На баль змогуць трапіць тыя, хто падаваў заяўкі. Гэта ўдзельнікі, не гледачы. Знешні выгляд дам і кавалераў будзе адпавядаць балям 1840−1860-х гадоў. Дамы апранутыя ў сукенкі з крыналінамі, кавалеры ў фрачны касцюмах, звычайны касцюм-тройка, магчымы ампірны касцюм з кюлотамi».
Арганізатары планавалі ўбачыць на сваім мерапрыемстве каля 50 чалавек, але на 15 красавіка заявіліся толькі 32 чалавекі.
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…