Пераможцам конкурсу праектаў помніка Давыду Гарадзенскаму, які праходзіў у Гродне 12 красавіка, камісія прызнала Сяргея Аганава з Мінска, пра гэта паведаміла «Гродна плюс». Пасля ўзгаднення з заказчыкам, дапрацоўкі эскіза і зацвярджэння ў Мінску, аўтар прыступіць да вырабу помніка, які размесціцца на скрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага.
Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 13 прац, з іх чальцам камісіі трэба было выбраць адзiн лепшы праект. Імёны аўтараў праектаў сябры камісіі не ведалі. Галасаванне прайшло ў адкрытай форме. Толькі пасля выбару лепшага эскіза члены камісіі адкрылі канверт, дзе было прозвішча Сяргея Аганава.
У галасаванні на Hrodna.life гэты праект быў не самым папулярным.
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…
Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…
У Гродне ёсць амаль 600 працоўных месцаў, дзе хопіць базавай адукацыі (9 класаў). Зарабляць там…
"Гроднажылбуд" 27 сакавіка апублікаваў навіну аб выстаўленні на продаж кватэр у 18-павярховай новабудоўлі ў Грандзічах.…