З ліпеня пачне працу сучасная кіназала ў моладзевым цэнтры «Гродна». Яна будзе разлічаны на сорак чалавек і размесціцца ў прасторным памяшканні, якое на сённяшні дзень з’яўляецца месцам правядзення дыскатэк, піша grodnonews.by.
— Кінапаказы будуць арганізаваны ў дзённы час, а па вечарах танцпол, як і раней, застанецца месцам правядзення дыскатэк,
— распавёў генеральны дырэктар КУП «Гроднааблкінавідэапракат» Юрый Аляксей. — Гэта стане магчымым дзякуючы выкарыстанню сучаснага абсталявання — дынамічнага экрана і перасоўных крэслаў, якія на час вячэрніх мерапрыемстваў будуць расстаўленыя ўздоўж сцен.
Абсталяванне для будучай кіназалы ўжо закупляецца. Яно стане самым сучасным у параўнанні з тым, што выкарыстоўваецца ва ўжо існуючых гродзенскіх кіназалах. Двухпраменевы праектар дазволіць арганізаваць паказ фільмаў фармату 4К. Што тычыцца тэхнікі, якая адказвае за перадачу гуку, яна ўжо ёсць.
Навінкай кіназалы ў моладзевым цэнтры «Гродна» стане выкарыстанне незвычайных крэслаў-рэклайнераў, якія спалучаюць у сабе мноства функцый, галоўныя з якіх — спінка, якая апускаецца, і наяўнасць падножка, які высоўваецца.
— Гэта не першая спроба стварыць у Гродне кінатэатр новага фармату, — падкрэсліў Юрый Мар’янавіч. — Раней былі запушчаны і паспяхова функцыянуюць начны кінатэатр і кінабар.
Моладзевы цэнтр «Гродна» ствараўся на базе былога кінатэатра і арганізацыя тут кінапраглядаў стане своеасаблівым аднаўленнем гістарычнага прызначэння будынка.
З пачаткам працы кіназалы моладзевы цэнтр стане ўніверсальным месцам арганізацыі вольнага часу на любы густ. Сёння тут прапануюць пракат ровараў і машынак. Не так даўно пачаў працу і першы ў вобласці гольф-клуб, дзе пачаткоўцы гальфісты могуць адточваць майстэрства круглы год.
[irp posts="9563″ name=""Гольф в спорте — как балет в академическом искусстве". В Гродно открылся первый гольф-клуб"]