На ўездах у Гродна да канца красавіка ўсталююць білборды з картамі-схемамі турыстычных маршрутаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь.
Да канца красавіка на ўсіх асноўных уездах у абласны цэнтр з’явяцца спецыяльныя білборды, якія распавядаюць аб асноўных турыстычных маршрутах і накірунках у Гродне. Выкананы яны будуць у выглядзе карты-схемы. Усталяваць іх плануюць на ўездзе ў Гродна з Мінска з боку трасы М6, а таксама на літоўскім напрамку на вуліцы Горкага, на Індурскай шашы і іншых ўездах з боку Польшчы.
«Працягваецца напаўненне інфармацыяй партала grodnovisafree.by. Там змяшчаецца неабходная інфармацыя аб магчымасцях бязвізавага ўезду, падрабязная інтэрактыўная карта так званай бязвізавай зоны з указаннем усіх турыстычных аб’ектаў, а таксама гасцініц, кафэ, рэстаранаў, аграсядзіб, самых цікавых маршрутаў, прадстаўленыя анонсы культурных, спартыўных і забаўляльных мерапрыемстваў і многае іншае. Уся інфармацыя даступная на англійскай, польскай, рускай і літоўскай мовах», — адзначыў Яўген Ародзь. Ён падкрэсліў, што функцыянал партала пашыраецца.
[irp posts="10 283″ name="Гродна для турыстаў: не-галоўныя музеі горада, якія варта наведаць"]
Таксама працягваецца ў Гродне ўстаноўка інфармацыйных таблічак ля асноўных славутасцяў. Выкананыя ў выглядзе пюпітараў,
яны расказваюць на трох мовах як пра самі славутасці, вуліцы, архітэктурныя аб’екцы або ансамблі, так і пра цікавыя моманты з іх гісторыі. У цэнтральнай частцы горада таксама ўсталёўваюць на дамах шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц.
Папулярнасць Гродна ў замежных турыстаў расце. У парку «Аўгустоўскі канал», уключаючы Гродна і наваколлі, з 26 кастрычніка дзейнічае бязвізавы рэжым. Без візы госці могуць уехаць на тэрмін да пяці сутак на тэрыторыю парку і прылеглыя населеныя пункты Гожскага, Капцёўскага, Адэльскага, Падлабенскага, Сапоцкінскага сельскіх саветаў Гродзенскага раёна і горад Гродна. З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму рэгіён наведалі амаль 9 тыс. іншаземцаў з 36 краін.
[irp posts="8336″ name="Для турыстаў і гродзенцаў. Дзе ў Гродне абмяняць грошы пасля 19.00?"]
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…