Напярэдадні Вербніцы ў суботу 8 красавiка сотні католікоў пасля заканчэння вячэрняга набажэнства ў Кафедральным саборы прайшлі Крыжовым шляхам па цэнтры Гродна. Моладзь з усіх парафій горада па чарзе несла крыж, спявала і чытала фрагменты Евангелля ды ўласныя разважанні.

У малітоўным шэсці ў цэнтры Гродна вернікі зрабілі 14 прыпынкаў па ліку эпізодаў шляху Ісуса Хрыста на Галгофу. Сёлетні гарадскі крыжовы шлях стаў ужо восьмым па ліку.