Здароўе і спорт

Футбалісты «Нёмана» ў матчы з «Іслаччу» здабылі першую перамогу ў чэмпіянаце

Свой другі матч у чэмпіянаце «Нёман» праводзіў у Мінску 8 красавіка супраць «Іслачы». Каманды паказалі добрую баявую гульню з багаццем небяспечных момантаў, але вызначыцца ў ёй удалося толькі гродзенцам. Адзіны і пераможны гол у матчы забіў Павел Савіцкі.

У матчы з «Іслаччу» гродзенцы, як і ў 1-м туры, добра згулялі ў абароне і не далі суперніку здабыць свае вароты. І наперадзе каманда Ігара Кавалевіча стварыла шмат момантаў, але з рэалізацыяй у чарговы раз узнікаюць праблемы. У першым тайме гродзенцы мелі мноства момантаў для ўзяцця варот суперніка, але ў жоўта-зялёных бракавала дакладнасць.

У другім тайме «Нёман» зменшыў абароты, але здолеў вызначыцца. На 74-й хвіліне Павел Савіцкі з краю штрафной адправіў мяч дакладна пад перакладзіну ў вароты «Іслачы». Праз 7 хвілін супернiк адказаў далёкім ударам — «Нёман» выратавала перакладзiна.

У канцы матчу аўтар галявога мяча Савіцкі мог афармляць і дубль, але ў патрэбны момант капітана «Нёмана» падвяла рэалізацыя. Нягледзячы на гэта, «Нёман» здолеў абыграць «Іслач» і зарабіў свае першыя 3 ачкі.

Галоўны трэнер гродзенцаў Ігар Кавалевіч пасля перамогі над супернікам адзначыў, што 3 ачкі яго камандзе далiся няпроста.

«Цяжкая перамога, зыходзячы з гульні ў другім тайме. Але чым цяжэй, тым каштоўней. Добра, што згулялі на нуль ззаду. Праўда, хацелася б таксама рэалізаваць моманты, якія мы стварылі, асабліва ў першым тайме. На жаль, трохі збіўся прыцэл у Лакцiёнава.

Нам супрацьстаяла каманда, якой я вельмі сімпатызую. Гэта вельмі мужная і дастойная каманда, падобная да свайго трэнера. Так што ў нас быў няпросты супернік, які, думаю, будзе змагацца ў чэмпіянаце да канца. Жадаю „Іслачы“ выбрацца з той няпростай сітуацыі, у якую яна патрапіла».

Пасля перамогі над «Іслаччу» гродзенцы ўзначалілі турнірную табліцу і маюць у сваім актыве 4 ачкі. У нядзелю 9 красавіка пройдуць іншыя матчы чэмпіянату і, магчыма, становішча каманд у табліцы памяняецца.

А чарговы матч «Нёман» правядзе ўжо ў Гродне 15 красавіка, дзе будзе прымаць ФК «Слуцк».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025