У абноўленым Auchan Hetmańska ў Беластоку наведнікі глядзяць на планшэтах порна

Новая частка гандлёвага цэнтра Auchan па вуліцы Гэтманьскай у Беластоку адкрылася 29 сакавіка. Сярод навінак — мультымедыйны куток з вялікімі планшэтамі. Некаторыя наведнікі пачалі выкарыстоўваць іх для прагляду порна.

Чытач газеты Kurier poranny паведаміў, што ў браўзеры на мультымедыйных экранах не блакуецца парнаграфія. Яго маленькая дачка падыйшла да аднаго з планшэтаў і пабачыла акурат такую старонку, якую адкрыў нехта з папярэдніх карыстальнікаў.

Зона чылаўт з каворкінгам з’явілася ў гандлёвым цэнтры гэтай вясной. Тут ёсць бясплатны Wi-Fi, планшэты ды столік з вялікім сэнсарным экранам для прагляду старонак у максімальным памеры.

Пасля інцыдэнту фірма, якая ўсталявала тэхніку, папрасіла прабачэння ў мужчыны і яго дачкі ды нанова наладзіла экраны — цяпер непажаданы змест там блакуецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025