Іх усталяванне дазволіць пасажырам  падсілкаваць свае мабільныя прылады  за час паездкі ў аўтобусе, піша Kurier poranny. Пераабсталяванню падлягаюць 70 аўтобусаў: 40 з агульным салонам і 30 “гармошак”. У карацейшых аўтобусах будзе усталявана па аднаму порту USB, у падвойных – па два. Агулам будзе ўсталявана 100 зарадных прыстасаванняў.

Такія тэхнічныя рашэнні ўжо  выкарыстоўваюцца  ў многіх польскіх гарадах. Каб рэалізаваць падобнае ў Беластоку, бюджэт горада на 2017 год выдзяляе 50 тысяч злотых. Ажыццявіць  праект плануецца ў сярэдзіне бягучага года.

Таксама  кожны аўтобус раздае бясплатны Wi-Fi.