Мяжа з Польшчай. Фота: PAP
Пачынаючы з 7 красавіка усе, хто будзе перасякаць знешнія межы Шенгенскай зоны, будуць падлягаць падрабязнаму памежнаму кантролю. Правілы Памежнага кодэксу Шэнгена сталі больш жорсткімі па рашэнні Еўрапарламента і Рады ЕС. Гэта можа павялічыць чэргі на мяжы.
Цяпер усе краіны мусяць падрабязна правяраць кожнага, хто трапляе ў Шэнген або пакідае яго, незалежна ад тыпу транспарту. Гэта рэакцыя на тэрарыстычную пагрозу, якая ўтрымліваецца ў Еўропе. Гэта будзе тычыцца не толькі асоб з візамі, але і грамадзян ЕС, паведаміла прадстаўнічка Падляшскага аддзелу Памежнай службы Польшчы Крыстына Якімік-Яраш.
Памежнікі абяцаюць, што пры патрэбе будуць аператыўна адкрываць у пунктах пропуску дадатковыя каналы або мабільныя пункты афармлення, каб змагацца з чэргамі.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…