ДАІ Гродна паведамляе, што ў 21.00 4 красавіка пачаліся работы па рамонту дарожнага пакрыцця на «старым мосце» ў Гродне.

Прыблізны час заканчэння работ — 5 красавіка ў 14.00. У ходзе рамонту будзе цалкам перакрыта правая паласа руху з боку цэнтра горада ў бок вуліцы Савецкіх памежнікаў.

Каб прадухіліць заторы на дарозе, ДАІ Гродна раіць загадзя выбіраць маршрут з улікам дадзеных абставін, а таксама быць больш уважлівымі на гэтым участку дарогі.