У гандлёвымі комплексе “Карона” рыхтуецца да адкрыцця пасля рэканструкцыі частка залы «Д». Некаторыя новыя крамы, магчыма, пачнуць сваю працу ўжо гэтай вясной. Адкрыццё ўсёй залы з вялікай забаўляльнай зонай плануецца на канец лета.
Гандлёвы комплекс «Карона» пачаткова меў пяць залаў. Усе яны былі прыкладна ў адным стылі: маленькія боксы па некалькі метраў для гандлю – фактычна, проста крыты рынак. Але з часам першая зала “А” ператварылася ў харчовы і будаўнічы супермаркеты, а зала “Б” – у вялікі гандлёвы цэнтр. У старым фармаце засталіся працаваць толькі дзве залы “В” і “Г”, але і іх неўзабаве чакае мадэрнізацыя, як цяпер залу “Д”.
Дырэктар гандлёвага комплексу “Карона” Кірыл Дарашук распавёў, што акрамя змен у зале “Д”, змены таксама адбудуцца і ў графіку працы усёй “Кароны”.
“Мы вядзем вялікую працу па змене аблічча «Кароны» і новым яе напаўненні. Ужо з 1 мая залы «Б»,«В»,«Г» і «Д» пераходзяць на новы рэжым працы: у працоўныя дні залы будуць працаваць з 11 да 19 гадзін, у выхадныя з 10 да 18 гадзін. У панядзелак будуць працаваць пакуль толькі залы «А» і «Б».
У цэнтры кажуць, што пераход на новы «летнi» рэжым абумоўлены перш за ўсё клопатам аб зручнасці для пакупнікоў, каб тыя маглі прыехаць сюда пасля працы.
Таксама ў “Кароне” хутка адкрыецца прыёмны пункт хімчысткі, прапрацоўваецца новая канцэпцыя грамадскага харчавання, запушчаны праект бясплатнага WI-FI ва ўсіх залах, усталёўваецца абсталяванне для трансляцыі фонавай музыкі, мантуецца новае асвятленне. Неўзабаве абновіцца сайт, таксама “Карона” актывізуе працу ў сацыяльных сетках.






