ДТЗ адбылося ў суботу 1 красавіка, прыблізна ў 16.00. Якім чынам Audi “заскочыла” на капот Volkswagen, супрацоўнікі ДАІ сказаць пакуль не могуць – ідзе праверка.

Як паведамляе autogrodno.by, парушэнне правілаў праезду кальца на праспекце Касманаўтаў – не рэдкасць. Верагодна, удзельнікі ДТЗ рухаліся па кальцы ў суседніх палосах: Audi па ўнутранай паласе, а VW – у сярэдняй. На з’ездзе ў бок вуліцы Шчорса VW працягнуў рух па кальцы, а Audi паспрабавала выехаць з кальца, перасякаючы траекторыю VW. У выніку VW прыціснуў Audi і выштурхнуў да астраўка бяспекі, дзе Audi ўперлася ў бардзюр і “заскочыла” на капот “Пасата”. Калі б хуткасці былі вышэй, Audi магла б легчы на дах.

На месца ДТЗ прыбыла хуткая дапамога. Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтамабіль медыкаў адвялі толькі падлетка, але з ім усё ў парадку.