Навіны

«Каб адкаталі ўвесь сезон у задавальненне». Сотні байкераў адкрылі новы мотасезон у Гродне

Сонечнае надвор’е 1 красавіка дазволіла сотням байкерам адкрыць новы мотасезон у Гродне. Прадстаўнікі мотаруху праехаліся калонай па горадзе ад ДАІ да OldCity, дзе прыпаркаваліся i прынялі ўдзел у праграме адкрыцця.

На адкрыцці былі і спартыўныя байкі, і класічныя, можна было заўважыць і прадстаўнікоў савецкага мотапрама.

Павел Мацвееў, адзін з арганізатараў адкрыцця сезона, распавёў, што дзякуючы надвор’ю на пачатак сезона прыехала шмат байкераў.

«Адрозненне ад мінулага года істотнае. У гэтым годзе выдалася выдатнае сонечнае надвор’е, якое дазволіла сабрацца вялікай колькасці мотааматараў. Нас на адкрыццi было каля 500, прыехалі байкеры з Ліды, Шчучына і многіх іншых гарадоў. Людзi прыехалі каб пагутарыць і падзяліцца планамі на сезон, паказаць сваю тэхніку. Усё змагло адбыцца дзякуючы гродзенскай ДАІ, якая суправаджала нашу калону. Атрымалася вельмі прыгожа, за гэта ім вялікі дзякуй.

Хацелася б пажадаць усiм гродзенскім байкерам, каб адкаталі ўвесь сезон у задавальненне і каб у іх не было ніякіх праблем. Запрашаем усіх мотааматараў 21−22 красавіка на 13-ы байк-рок фестываль «Хавайся ў бульбу».

Начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды гродзенскай абласной ДАІ Андрэй Цыдзік распавёў, што ДАІ пачала цесна супрацоўнічаць з мясцовымі байкерамі, каб не дапускаць ДТЗ на дарогах, а таксама каб праводзіць сумесныя акцыі.

«Плённае супрацоўніцтва з байкерамі ў нас пачалося яшчэ ў мінулым годзе пасля круглага стала. Супрацоўніцтва важна, бо сярод байкераў шмат вопытных матацыклістаў. Яны ведаюць і выконваюць правілы дарожнага руху. А тая моладзь, якая сёння садзіцца за стырно матацыкла, павінна арыентавацца менавiта на гэтых байкераў».

За 2016 год на дарогах Гродзеншчыны ў ДТЗ загінулі 3 матацыклісты, пры гэтым усе — у пачатку чэрвеня. Гродзенская ДАІ просіць вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі на дарогах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025