ДТЗ адбылося ў суботу 1 красавіка, прыблізна ў 16.00. Якім чынам Audi «заскочыла» на капот Volkswagen, супрацоўнікі ДАІ сказаць пакуль не могуць — ідзе праверка.

Як паведамляе autogrodno.by, парушэнне правілаў праезду кальца на праспекце Касманаўтаў - не рэдкасць. Верагодна, удзельнікі ДТЗ рухаліся па кальцы ў суседніх палосах: Audi па ўнутранай паласе, а VW — у сярэдняй. На з’ездзе ў бок вуліцы Шчорса VW працягнуў рух па кальцы, а Audi паспрабавала выехаць з кальца, перасякаючы траекторыю VW. У выніку VW прыціснуў Audi і выштурхнуў да астраўка бяспекі, дзе Audi ўперлася ў бардзюр і «заскочыла» на капот «Пасата». Калі б хуткасці былі вышэй, Audi магла б легчы на дах.

На месца ДТЗ прыбыла хуткая дапамога. Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтамабіль медыкаў адвялі толькі падлетка, але з ім усё ў парадку.