Спадчына

Старадаўні гадзіннік і падзямелле касцёла ў Гродне плануюць адкрыць для турыстаў

Старадаўні гадзіннік і падзямелле касцёла ў Гродне плануюць адкрыць для турыстаў. Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, перадае БЕЛТА.

«Кожны ведае пра знакаміты старадаўні гадзіннік на Фарным касцёле. Тыя, каму ўдалося падняцца па лесвіцы і азнаёміцца з механізмам, застаюцца пад вялікім уражаннем, але пакуль гэта даступна нешматлікім. Цяпер прапрацоўваецца пытанне,
каб зрабіць магчымай такую ўнікальную экскурсію для шырокай публікі. Яшчэ адзін цікавы аб’ект — падзямелле брыгіцкага касцёла, там размешчана цэлая галерэя каштоўных прац, разам з касцёлам падумаем, як зрабіць даступнай яе ўсім турыстаам», — распавёў ён.

[irp posts="10 626″ name=" Стан лепш, чым чакалі". Першы этап рэстаўрацыі лямуса паспяхова завершаны"]

Паблізу гэтага касцёла ёсць таксама старадаўні лямус, пабудаваны без адзінага цвіка. У гэтым годзе польскія спецыялісты плануюць завяршыць яго рэстаўрацыю. Цікавыя аб’екты з’явяцца каля Аўгустоўскага канала. «Ёсць цэлая канцэпцыя па развіцці гарпасёлка Сапоцкін як уязной брамы канала, там адкрыецца музей, будуць устаноўлены рэкламныя шчыты. Недалёка размешчаны палацава-паркавы комплекс «Свяцк», дзе пачаліся актыўныя работы па пераўтварэнні былога княскага маёнтка ў турыстычны аздараўленча-забаўляльны аб’ект з музеем.

Яшчэ адно ўнікальнае месца па дарозе на Аўгустоўскі канал — маёнтак Радзівілкі, якое ўладкоўвае бізнесмен. На самім канале ўвесь цёплы сезон па выхадных будуць праходзіць культурныя, спартыўныя, забаўляльныя мерапрыемствы. Праграма распрацавана да канца лета так, каб не парушыць і прыродную прыгажосць, і каштоўнасць месца", — дадаў губернатар.

Ён падкрэсліў, што з пачаткам бязвізавага руху турыстычная сфера паслуг у рэгіёне развіваецца ўсё больш актыўна. Прыходзяць інвестары, заключаны чатыры дамовы на стварэнне гасцініц. Гэта падштурхоўвае развівацца малы бізнес, прадпрымальнікаў у турыстычнай сфере.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025