Непадалёк ад Гродна летам з’явіцца вавілонская вежа, пабудаваная з выкарыстаных кабельных шпулек. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў адзін з аўтараў ідэі Юрый Рэмша.
Незвычайны арт-аб'ект узвядуць у вёсцы Салацце Гродзенскага раёна. З’явіцца ён побач з аграсядзібай «Тры бабры». Асноўным будаўнічым матэрыялам для вежы стануць выкарыстаныя шпулькі для кабеля. Яе дыяметр у падставы складзе каля 10 м, вышыня таксама будзе 9−10 м. Сама вежа будзе падзелена на некалькі секцый, кожную з якіх па свайму бачанню падчас летняга пленэра аформіць адзін з мастакоў. Удзел у ім возьмуць 12 творцаў з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.
«Выбар матэрыялу і выпадковы, і не. Калісьці сусед, гарадзенскі каваль Юры Мацко, набыў іх, як думаў, на дровы, але аказалася, што іх вельмі складана ўтылізаваць — надта вельмі шмат у іх металу», — распавёў Юры Рэмша. Ён адзначыў, што тады нарадзілася ідэя абыграць шпулькі і стварыць з іх арт-аб'екты. У 2015 годзе ў Салацце правялі першы пленэр.
Населены пункт зараз называюць вёскай мастакоў. З часам выкупілі тут дамы і пераехалі жыць многія творчыя людзі з горада. Падчас пленэраў ствараюць арт-аб'екты, якія ўпрыгожваюць не толькі пляцоўку ля аграсядзібы, але і вуліцы вёскі, навакольныя населеныя пункты.
Калі ў 2015 годзе мастакі працавалі толькі са шпулькамі, то ў 2016-м да іх дадаліся выкарыстаныя драўляныя паддоны і галіны дрэў. Вынікі творчасці паўсюль: сустракае гасцей населенага пункта незвычайная гармата-аловак, у лесе прызямлілася лятаючая талерка з паддонаў і шпулек, побач з сядзібай «прыпаркаваны» драўляны трактар, «праносіцца» міма раварыст з «Тур дэ Франс». Узвялі падчас аднаго з пленэраў і нахіленую Пізанскую вежу.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…