Чорны дым на тэрыторыі прадпрыемства «Элод» турбуе жыхароў раёна

Чорны густы дым стаў з’яўляцца ў аўторак 28 сакавіка, каля 10.30, на тэрыторыі прадпрыемства «Элод», што на вуліцы 1 Мая. Як высветлілася, ніякiх надзвычайных здарэнняў не адбылося — на даху будынка са смалой працавалі будаўнікі.

Жыхары бліжэйшых выколіц занепакоеныя сітуацыяй на прадпрыемстве. Яны кажуць, што дым там з’яўляецца ўжо на працягу некалькіх месяцаў.

«Колькі можна нас атручваць? Проста надакучыла гэтым дыхаць. Вокны не адчыніць, бялізну не вывесіць. Жудасна, — кажа жыхарка вуліцы Валковіча. - Яны яшчэ восенню ў мінулым годзе ўзяліся за дах, а скончыць усё не могуць. А ад гэтага пакутуем мы, бо дыхаем гэтым усім».

На тэрыторыі прадпрыемства пацвердзілі, што дах будаўнікі павінны былі зрабіць на працягу месяца, але працы расцягнуліся ўжо больш чым на паўгода.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025