Чорны густы дым стаў з’яўляцца ў аўторак 28 сакавіка, каля 10.30, на тэрыторыі прадпрыемства «Элод», што на вуліцы 1 Мая. Як высветлілася, ніякiх надзвычайных здарэнняў не адбылося — на даху будынка са смалой працавалі будаўнікі.
Жыхары бліжэйшых выколіц занепакоеныя сітуацыяй на прадпрыемстве. Яны кажуць, што дым там з’яўляецца ўжо на працягу некалькіх месяцаў.
«Колькі можна нас атручваць? Проста надакучыла гэтым дыхаць. Вокны не адчыніць, бялізну не вывесіць. Жудасна, — кажа жыхарка вуліцы Валковіча. - Яны яшчэ восенню ў мінулым годзе ўзяліся за дах, а скончыць усё не могуць. А ад гэтага пакутуем мы, бо дыхаем гэтым усім».
На тэрыторыі прадпрыемства пацвердзілі, што дах будаўнікі павінны былі зрабіць на працягу месяца, але працы расцягнуліся ўжо больш чым на паўгода.