Фота: panoramio.com
Рэкордная колькасць бязвізавых турыстаў наведала парк «Аўгустоўскі канал» за мінулыя выхадныя — больш за 700, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева.
Паводле яе слоў, у адну толькі суботу 25 сакавіка правам наведаць «Аўгустоўскі канал» без візы скарысталіся звыш 500 замежнікаў.
«Гэта чарговы рэкорд, колькасць турыстаў з кожным тыднем павялічваецца. З пачатку сакавіка за ўікэнд у рэгіён заязджалі па 550−600 бязвізавых турыстаў», — адзначыла Таццяна Лідзяева. Яна дадала, што ў асноўным турысты карыстаюцца пунктам пропуску «Прывалка-Райгардас» на беларуска-літоўскай мяжы, і гэта нядзіўна, бо каля 65% бязвізавых гасцей — грамадзяне Літвы.
«У мінулыя выхадныя Гродна прымаў і групу прадстаўнікоў турыстычнага бізнесу з Літвы. Кіраўнікі і прадстаўнікі турфірмаў за два дні пазнаёміліся з найбольш цікавымі для турыстаў аб’ектамі ў самым Гродне і ў яго ваколіцах. Убачаным яны засталіся задаволеныя», — распавяла Таццяна Лідзяева.
З пачаткам сезону Гродна і Аўгустоўскі канал чакаюць яшчэ большай колькасці гасцей. Афіцыйна турыстычны сезон стартуе з 1 мая,
ўсё падрыхтоўкі да яго — у завяршальнай стадыі.
Бязвізавы рэжым у парку «Аўгустоўскі канал», уключаючы Гродна і наваколлі, дзейнічае з 26 кастрычніка. Без візы госці могуць уехаць на тэрмін да пяці сутак на тэрыторыю парку і прылеглыя населеныя пункты Гожскага, Капцёўскага, Адэльскага, Падлабенскага,
Сапоцкінскага сельскіх саветаў Гродзенскага раёна і горад Гродна. За гэты час рэгіён наведалі звыш 6,6 тыс. бязвізавых турыстаў з 33 краін свету.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…