Вясновы кірмаш «Бярозавы фэст» праходзіў у Гродне 25 сакавіка. «Хітом продажаў» на фэсце арганізатары абяцалі зрабіць бярозавік і слова сваё стрымалі. Сок карыстаўся такім вялікім попытам, што скончыўся яшчэ да пачатку святочнай праграмы. Тыя наведвальнікі, што прышлі на 12.00, калі быў анансаваны пачатак свята, ці трохі пазней, пабачыць ці пакаштаваць сімвал фэста не паспелі.
[the_ad id="16 085"]
[irp posts="16 579″ name="На Дзень Волі ў Гродне пройдзе «Бярозавы фэст""]
На плошчы працаваў выязны гандаль, пляцоўка Чырвонага крыжа, пажарнай службы, байкерскага клуба некалькі гульнёвых зонаў. На сцэне ля Палаца тэкстыльшчыкаў ішоў канцэрт.
Надвор’е не дужа спрыяла забавам. Стаялі наведвальнікі пераважна ў чэргах за гароднінай ці выбіраючы саджанцы, амаль не прыпыняючыся каля сцэны.
Між тым, «Канцэртную праграму для „Бярозавага фэсту“ склалі з нумароў лепшых калектываў горада і раёна», — распавёў галоўны рэжысёр Гродзенскага абластнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, адзін з арганізатараў свята Андрэй Чэпялюк. — Выступаюць калектывы з Верцялішак, Зарачанкі, з Гродна — «Адэпт», аркестр МНС, калектывы Гродзенскага Цэнтра культуры і многія іншыя". Так што музыка і танцы, прынамсі на сцэне, былі ўвесь час.
[irp posts="16 724″ name="АНЛАЙН: У Гродне прайшла дазволеная акцыя з нагоды Дня Волі"]
А вось абяцанага бярозавіку хапіла ад сілы на паўгадзіны гандлю і хапіла далёка не ўсім ахвотным. Продаж соку пачаўся з 10 гадзін раніцы. Да пачатку ўласна фестывалю амяль ўсе запасы распрадалі. Са словаў відавочцаў, «сок меў такую папулярнасць, што апусташалі машыну літаральна за некалькі хвілін» і «на час пачатку канцэрта распрадавалі ўжо апошні і больш не прыехалі».