Напярэдадні фіналу Кубка прэзідэнта паміж «Нёманам» і «Юнацтвам», гродзенскі клуб прадставіў баявы іміджавы ролік з рыцарамі i хакеiстамi.

Нагадаем, ужо ў суботу на «Чыжоўка-Арэне» пачынаецца залатая серыя паміж «Нёманам» і «Юнацтвам». Сімвалічна, што сёлета за трон пазмагаюцца самыя тытулаваныя клубы краiны: мiнчане ўжо сем разоў прымяралі залатыя медалі, гродзенцы — пяць.

Пачатак мінскіх матчаў у суботу і нядзелю ў 19:30.