«Бярозавы фэст» пройдзе ў Гродне на Савецкай плошчы 25 сакавіка. Кірмаш пачнецца ў 14 гадзін. Акурат у той самы час, на які гарадскія ўлады ўзгаднілі правядзенне мітынга, прысвечанага Дню Волі_ ў Каложскім парку.
Дазвол на правядзенне мірнага мітынга быў атрыманы ўпершыню за апошнія 15 гадоў, дзякуючы кругламу сталу паміж гарадскімі ўладамі і дэмакратычнымі актывістамі. Было ўзгоднена, што мерапрыемства павінна прайсці ў форме пікета, без якога-небудзь маршу. Месца правядзення масавага мерапрыемства — Каложскі парк, каля стэлы 850-годдзя Гродна.
На наступны дзень пасля гэтага, 22 сакавіка, у сеціве з’явіўся Зварот заслужаных людзей Гродзеншчыны да жыхароў вобласці, старшыні СВК «Прагрэс-Верцялішкі», героя Беларусі Васіля Рэвяка і старшыні калгаса імя В.І. Крэмко Сяргея Крэмко. У сваім звароце яны заклікаюць «Не паддавацца на правакацыі».
Адначасова зявіліся і аб’явы адб правядзенні ў Гродне райцэнтрах кірмашоў «Бярозавы фэст». На фестывалі анансуюць продаж бярозавіку, садовага інвентара, саджанцаў і рассады. У Гродне кірмаш будзе праходзіць адначасова з дазволеным мітынгам, прысвечаным Дню Волі.
Цікава адзначыць, што ў плане культурных падзей Гродзенскай вобласці на 2017 год упамінанняў пра «Бярозавы фэст» не было.