Заяўка на правядзенне мітынгу на Дзень Волі была пададзеная ў Гродзенскі гарвыканкам яшчэ 10 сакавіка падчас круглага стала памiж дэмакратычнымi актывiстамi i ўладамi. У аўторак 21 сакавіка стала вядома, што гарвыканкам даў дазвол гродзенцам сабрацца 25 cакавiка і адзначыць свята.
Збор удзельнікаў прызначаны на 12.00 у Каложскiм парку. Дазволены мітынг пройдзе да 14.30.
[irp posts="16 413″ name="Дзмітрый Бандарчук: Дазвол на мітынг 25 сакавіка атрымалі дзякуючы кругламу сталу""]
Больш за 15 гадоў гродзенскія ўлады адмаўлялi дэмакратычным сiлам у правядзенні мітынгаў, шэсцяў і пікетаў, якiя дазваляе Канстытуцыя. Як праходзіў Дзень Волі ў 2001 годзе, глядзіце тут. Як святкавалі Дзень Волі ў розныя гады — чытайце ў даўнім артыкуле «Твайго стылю».
Сёлета 25 сакавіка грамадскасць будзе адзначаць 99-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Афіцыйна гэтае свята ў Беларусі не адзначаецца.
Многія гісторыкі лічаць, што менавіта перыяд БНР стаў першым этапам дзяржаўнага станаўлення беларускай нацыі. Незалежнасць БНР была абвешчана ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 года. Калі перад наступленнем германскіх войскаў бальшавікі пакінулі Мінск, дзеячы Цэнтральнай беларускай вайсковай рады і выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з’езда абвясцілі сябе часовай уладай на тэрыторыі краіны. 21 лютага 1918 года выканкам Рады сфармаваў першы ўрад БНР — Народны сакратарыят на чале з Язэпам Варонкам.
Урад БНР прыкладаў намаганні для арганізацыі нацыянальных інстытутаў. Была прынята пастанова аб дзяржаўным статусе беларускай мовы, адкрываліся беларускія школы і гімназіі, культурна-асветніцкія таварыствы і тэатры, працавалі выдавецтвы, выходзілі беларускія газеты, рыхтавалася адкрыццё ў Мінску Беларускага ўніверсітэта. З’явіўся пашпарт грамадзяніна БНР, у тым ліку дыпламатычны, узаконеная дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». У шэрагу краін Еўропы адкрыліся дыппрадстаўніцтвы БНР.
Аднак з-за складанага ваенна-палітычнага становішча Рада БНР не змагла рэалізаваць ідэю дзяржаўнага суверэнітэту краіны — яна апынулася неабароненай перад расійскімі бальшавікамі і польскімі легіёнамі. У снежні 1918 года ўрад БНР быў вымушаны пераехаць у Вільню, затым — у Гродна. 1 студзеня 1919 года бальшавікі абвясцілі ўтварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якая ў 1922 годзе ўвайшла ў склад СССР.
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…