Мужчына нясе перадачу ў ізалятар на Акрэсціна ў Мінску. Фота ілюстрацыйнае
У Гродне за несанкцыянаваныя акцыі пратэсту, што прайшлі 19 лютага і 15 сакавіка, асудзілі на «суткі» чатырох чалавек: Ежы Грыгенчы, Вадзіма Саранчукова, Сяргея Верамеенку і Аляксандра Лаўрэнцьева. Выказаць салідарнасць з імі можна, перадаўшы паштоўкі ці набору прадуктаў.
Паштоўку можна адправіць па адрасе: 230 010, г. Гродна, вул. Гая, 4, ІЧС (Ізалятар часовага ўтрымання).
Для таго, каб перадаць перадачу, вам спатрэбіцца пашпарт. Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», перадачы прымаюць раз у суткі, вага — не больш за 5 кілаграм. Перадаць перадачу можа толькі блізкі сваяк (маці, бацька, сястра, брат, муж, жонка). Або арыштаваны можа напісаць адвакату заяву, што перадачы яму будзе перадаваць іншы чалавек, які не з’яўляецца сваяком, бо сваякі далёка.
Перадаваць можна сродкі асабістай гігіены і ежу (па ежы ёсць абмежаванні!). Таксама можна перадаваць кнігі, часопісы, стрыжні, алоўкі і размалёўкі.
[irp posts="15 915″ name="У Гродне асудзілі на 13 сутак удзельніка пратэсту недармаедаў Аляксандра Лаўрэнцьева"]
Туалетная папера
Зубная паста
Зубная шчотка
Мыла
Маленькі ручнік
Вільготныя сурвэткі
Гель для душа, шампунь
Папяровыя сурвэткі
Гігіенічныя пракладкі
Шкарпэткі, майткі
Вопратку і абутак па сезоне (толькі ўсё павінна быць без шнуркоў)
Печыва, вафлі
Цукеркі
Сухафрукты
Вэнджаныя каўбасы і сыры (тое, што не хутка псуецца)
Шакалад
Вада, сокі
Цыгарэты, запалкі
Усе прадукты харчавання пераглядаюцца. Хлебабулачныя, рыбныя і каўбасныя вырабы разразаюцца на некалькі частак, вадкія прадукты пераліваюцца, кансервы адкрываюцца і перакладаюцца ў іншы посуд. Сыпкія прадукты харчавання (цукар і іншае) перасыпаюцца, цукеркі, вафлі, печыва прымаюцца толькі ў разгорнутым выглядзе без абгортак. Пачкі з цыгарэтамі ці тытунем адкрываюцца. Пры гэтым прадукты харчавання не павінны страціць свае спажывецкія якасці.
Абавязкова праверце тэрмін прыдатнасці прадуктаў: не перадавайце прадукты з тэрмінам прыдатнасці, які заканчваецца ў бліжэйшыя дні.
Пасля Маршаў недармаедаў па Беларусі прайшла хваля затрыманняў. Праваабаронцы называюць лічбу больш за 220 чалавек. Гродзенцы Ежы Грыгенчы (13 сутак), Сяргей Верамеенка (15 сутак) і Вадзім Саранчукоў (13 сутак) асуджаныя 14 сакавіка за акцыю 19 лютага. Аляксандр Лаўрэнцьеў (15 сутак) затрыманы пасля акцыі 15 сакавіка.
[irp posts="15 546″ name="У Гродне дэмакратычным актывістам прысудзілі суткі" і штрафы за ўдзел у Маршы недармаедаў"]
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…