Канцэрт беларускага гурта «Палац», які павінен быў прайсці ў Гродне 25 сакавіка, адменены з-за нізкай рэалізацыі квіткоў, паведамілі ў адміністрацыі Гродзенскай абласной філармоніі. Маўляў, для гродзенскіх арганізатараў гэты канцэрт быў бы нерэнтабэльны. Але прыхільнікі гурта маюць іншае меркаванне.
Гродзенцы, якія чакалі канцэрту, адзначаюць, што змаглі б сабраць больш за 100 чалавек і прычына адмены звязаная не з рэалізацыяй квіткоў, а з датай канцэрта.
«Ну як гэта 10 квіткоў? Мы думаем, што канцэрт адмянілі ў сувязі з Днём Волі. Таксама трэба памятаць, што зараз адбываецца з філармоніяй — нашы сябры і прыхільнікі гурта проста баяцца загадзя браць квіткі. Думаю, у дзень канцэрта было б шмат людзей, можа і больш за 200», — распавёў Віктар, адзін з прыхільнікаў гурта.
Гурт «Палац» паўстаў у 1992 годзе. Ён стварыў у Беларусі накірунку фолк-мадэрн. Аснова рэпертуара — беларускія фальклорныя песні, а таксама аўтарскія творы.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…