Беларуска польская мяжа ў Белавежскай пушчы, фота ілюстрацыйнае. Фота: commons.wikimedia.org
Адкрыццё пешаходна-веласіпеднага пункта пропуску «Сафіева-Ліпчаны» абмяркуюць 23−24 сакавіка ў Гродне на пасяджэнні падкамісіі па пытаннях пунктаў пропуску і інфраструктуры беларуска-польскай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах трансгранічнага супрацоўніцтва, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык.
«У парадку дня пасяджэння — пытанне аб унясенні змен у дагавор паміж урадамі Беларусі і Польшчы па пытаннях памежных пераходаў. З польскім бокам будзе абмяркоўвацца пытанне стварэння міжнароднага пешаходнага (з выкарыстаннем ровараў) пункта пропуску «Сафіева-Ліпчаны», — паведаміў Алег Андрэйчык. Паводле яго слоў, падчас гэтага паседжання плануецца дасягнуць канкрэтных дамоўленасцей з польскім бокам, органамі памежнай і мытнай службаў Беларусі і Польшчы аб адкрыцці гэтага пункта пропуску для пешаходаў і веласіпедыстаў.
Таксама на выхадзе рашэнне аб адкрыцці для велатурыстаў пункта пропуску «Рудаўка-Лясная» на Аўгустоўскім канале. Па звестках Алега Андрэйчыка, беларускі бок цалкам гатовая да гэтай падзеі, ратыфікаваныя неабходныя дакументы па змяненні статусу пункта пропуску з сезоннага воднага на водна-пешаходны і веласіпедны.
«Чакаем завяршэння міждзяржаўнай працэдуры польскім бокам. Разлічваем, што пункт пропуску зменіць свой статус ужо да пачатку цёплага турыстычнага сезону», — дадаў ён.
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…