Аркестр в/ч 5522 і кінолагі са сваімі сабакамі выступілі ў цэнтры Гродна 18 сакавіка з нагоды Дня ўнутраных войскаў. Калі з міліцэйскім аркестрам многія гараджане знаёмыя, то вось пра службовых сабак ведаюць значна менш. Менавіта да іх выступаў і была прыкаваная найбольшая ўвага.
Кінолагі в/ч 5522 са службовымi сабакамі выконваюць задачы па ахове і суправаджэнню спецкантынгента, пошуку выбуховых і наркатычных рэчываў, пошуку крымінальных пахаванняў, а таксама ахове тэрыторыі вайсковай часткі.
Аляксандр Сяргейчык са сваім службовым сабакам Чарлі выступаў на плошчы першым і паказваў гродзенцам элементы агульнага курсу дрэсіроўкі. Аляксандр з сабакам на службе ахоўвае і суправаджае спецкантынгент. За 2016 год Аляксандр і Чарлі выканалі больш за 200 задач баявой службы.
Дзень ўнутраных войскаў Беларусі адзначаецца 18 сакавіка. У гэты дзень у 1918 годзе ў Віцебску з ліку добраахвотнікаў была сфарміравана асобная каманда канвойнай варты, якая ажыццяўляла функцыі ўнутраных войскаў.
Сёння ў Гродне ўнутранымі войскамі з’яўляецца в/ч 5522. Мэта вайскоўцаў гэтай частцы — забяспечваць спакой на вуліцах Гродна, а таксама бяспеку на розных мерапрыемствах у горадзе.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…