Аркестр в/ч 5522 і кінолагі са сваімі сабакамі выступілі ў цэнтры Гродна 18 сакавіка з нагоды Дня ўнутраных войскаў. Калі з міліцэйскім аркестрам многія гараджане знаёмыя, то вось пра службовых сабак ведаюць значна менш. Менавіта да іх выступаў і была прыкаваная найбольшая ўвага.
Кінолагі в/ч 5522 са службовымi сабакамі выконваюць задачы па ахове і суправаджэнню спецкантынгента, пошуку выбуховых і наркатычных рэчываў, пошуку крымінальных пахаванняў, а таксама ахове тэрыторыі вайсковай часткі.
Аляксандр Сяргейчык са сваім службовым сабакам Чарлі выступаў на плошчы першым і паказваў гродзенцам элементы агульнага курсу дрэсіроўкі. Аляксандр з сабакам на службе ахоўвае і суправаджае спецкантынгент. За 2016 год Аляксандр і Чарлі выканалі больш за 200 задач баявой службы.Іншы нумар для гродзенцаў паказаў яшчэ адзін спецыяліст-кінолаг, гэтым разам з сапёрна-піратэхнічнай групы, Аляксандр Пiрута з сабакам Еско. Сабаку трэба было вызначыць у якой з пяці торбаў знаходзіцца траціл. З гэтым заданнем Еско справiўся выдатна з першага разу.Пасля выступу ў гродзенцаў была магчымасць зрабіць фатаграфіі на памяць разам з службовымi жывёламі.
Даведка
Дзень ўнутраных войскаў Беларусі адзначаецца 18 сакавіка. У гэты дзень у 1918 годзе ў Віцебску з ліку добраахвотнікаў была сфарміравана асобная каманда канвойнай варты, якая ажыццяўляла функцыі ўнутраных войскаў.
Сёння ў Гродне ўнутранымі войскамі з’яўляецца в/ч 5522. Мэта вайскоўцаў гэтай частцы — забяспечваць спакой на вуліцах Гродна, а таксама бяспеку на розных мерапрыемствах у горадзе.