Зоны бясплатнага Wi-Fi арганізуе да пачатку лета на вакзалах 19 беларускіх гарадоў МТС на замову Беларускай чыгункі. У Гродзенскай вобласці гэта будуць вакзалы ў Гродне і Лідзе. Карыстацца інтэрнэтам змогуць кліенты любога аператара, трэба будзе толькі прайсці ідэнтыфікацыю па SMS, паведамілі ў прэс-службе МТС.
Хот-споты з’явяцца ў залах чакання ды холах і змогуць абслугоўваць шмат карыстальнікаў. МТС забяспечыць хуткасць дзякую 4G і аптвалакну.
Карыстацца інтэрнэтам можна будзе, пацвердзіўшы асобу — у адпаведнае поле трэба будзе ўвесці свой нумар тэлефону, пасля чаго на яго прыйдзе SMS з паролем. Ідэнтыфікацыя карыстальнікаў - патрабаванне беларускага заканадаўства.
Бясплатны Wi-Fi з’явіцца на вакзалах у гарадах: Мінск, Орша, Маладзечна, Барысаў, Баранавічы, Ліда, Гродна, Лунінец, Брэст, Пінск, Гомель, Жлобін, Калінкавічы, Магілёў, Асіповічы, Бабруйск, Крычаў, Віцебск і Полацк.