Здароўе і спорт

«Нёман» выйшаў у фінал Кубка прэзідэнта дзякуючы чацвёртай перамозе над «Гомелем»

Чацвёрты матч серыi і трэці раз запар каманды ў авертайме вырашалі зыход сустрэчы. І як у папярэдніх матчах, гродзенцы апынуліся мацнейшымі за свайго суперніка. Дзякуючы чацвёртай перамозе над «рысямi» каманда Сяргея Пушкова выйшла ў фінал Кубка прэзідэнта.

[irp posts="15 949″ name="У найскладанейшым матчы Нёман" абыграў «Гомель» і зараз знаходзіцца ў кроку ад фінала"]

У чацвёртым матчы серыі, які праходзіў у Гомелі, каманды прадэманстравалі чарговы баявы хакей, але вось вызначыцца ў асноўны час нікому не ўдалося. Быў на 34-й хвіліне ў гродзенцаў рэальны шанец выйсці наперад, але зароблены булiт не рэалізаваў Арцём Кіслы. Таксама было мноства іншых небяспечных момантаў каля варот супернікаў, але ў гэтай сустрэчы, як і ў папярэдніх, добра дзейнічалі варатары.

У выніку каманды перайшлi ў авертайм. Там гродзенцам спатрэбілася ўсяго крыху больш за 1,5 хвіліны каб дабіць суперніка і займець чацвёртую перамогу ў серыі. Аўтарам вырашальнай шайбы стаў Павел Баярчук

«Гомель» — «Нёман» 0:1 (АВ) (0:0, 0:0, 0:0, 0:1)

галы:
61.42 0: 1 — Баярчук (С. Маляўка)

Вынік серыі (да 4-ох перамог): «Нёман» — «Гомель» 4:0

Хто стане супернікам «Нёмана» ў фінале Кубка прэзідэнта хутка стане вядома. Пакуль у серыі «Юнацтва» — «Шахцёр» лік у серыі 3:1. Пяты матч паміж супернікамі пройдзе 18 сакавіка.

Першыя матчы фіналу пройдуць 25 і 26 сакавіка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025