У кантрольным матчы “Нёман” саступіў “Дняпру”

У Мінску на штучным газоне 15 сакавiка гродзенцы правялі чарговы кантрольны паядынак супраць прадстаўніка Вышэйшай Лігі. На гэты раз у саперніках у жоўта-зялёных было магілёўскае «Дняпро». Да гэтага матчу ў супрацьстаянні з камандамі наймацнейшага дывізіёна назіраўся парытэт. Дзве першыя сустрэчы міжсезоння завяршыліся паразай жоўта-зялёных («Мінск» 1:4, «Тарпеда-БелАЗ» 0:1), а затым наша каманда атрымала дзве перамогі («Іслач» 4:0 і «Гомель» 1:0).

1
З-за пашкоджанняў, атрыманых у двухбакоўцы чатырма днямі раней, не змаглі згуляць ні Рудзік, ні Верхаўцоў. Месца Верхаўцова ў цэнтры абароны было даверана Гіоргію Кантарыі (28.04.1997), які напярэдадні прыехаў у Гродна на прагляд. Папярэднія два сезоны 19-гадовы грузін адыграў у клубе «Зугдзідзі», які заняў па выніках мінулага чэмпіянату 14 выніковае месца. На месца Горбача, які застаўся на гэты раз у запасе, з цэнтральнай зоны апусціўся Зубкоў. Замест Рудзіка і Зубкова ў апорнай зоне размясціліся Якімаў і Савасцьянаў. У параўнанні з папярэднім матчам больш змен не было.

Стартавыя адзінаццаць: Курганскі – Бебе, Кантарыя, Зубкоў, Анюкевіч – Якімаў, Савасцьянаў – (к) Савіцкі, Жукоўскі, Яроцкі – Лакціёнаў.

Пакуль магілёўцы строга прытрымліваліся ўстаноўкі свайго трэнера, перарваць іх абарону жоўта-зялёным не ўдавалася. Гродзенцы валодалі мячом і каталі яго вакол першай ахоўнай лініі, якая размяшчалася ў сярэдзіне поля. Пранікальныя перадачы да адрасата не даходзілі, хоць паўабаронцы і Лакціёнаў стала знаходзіліся ў руху, імкнучыся пазбавіцца ад шчыльнай апекі. У атаках «Дняпра» небяспекі таксама не назіралася. Зубкоў і Кантарыя практычна цалкам выключылі напад суперніка, за ўвесь першы тайм толькі раз дазволіўшы магілёўцам блізка наблізіцца да мэты. На 24-й хвіліне Шрамчанка атрымаў мяч на лініі штрафной, качнуў Зубкова і міма прабіў па браме.

За хвіліну да гэтага гродзенцы стварылі свой першы галявы момант у гэтым матчы. Жукоўскі дыяганальным пасам на Савіцкага прайшоў абарону «Дняпра», аднак у нашага капітана не зладзілася ні ўдар, ні пас – мяч праляцеў міма брамы і набягаючы на далёкую штангу Лакціёнавым. Варта было абароне суперніка праваліцца ў першы раз, як за гэтым правалам рушыла ўслед чарада памылак у абароне. На 27-й хвіліне зноў няўдала пасля праходу Яроцкага прабіў па браме Савіцкі. Праз чатыры хвіліны Якімаў ў цэнтры поля перахапіў мяч, аддаў яго на правы край Савіцкаму, які без прамаруджання верхам перавёў атаку на край супрацьлеглы – Жукоўскі слёту прабіў побач са штангай. На 37-й хвіліне гродзенцам удалася яшчэ адна хуткая і небяспечная атака. Савасцьянаў запусціў па флангу Яроцкага, перадачы якога на Жукоўскага крыху не хапіла дакладнасці. У апошняй пяціхвілінцы жоўта-зялёныя яшчэ двойчы пагражалі браме Даўгяла. За дзве хвіліны да перапынку позна прабіў Лакціёнаў – абаронца паспеў перакрыць шлях да брамы, а з ударам Зубкова з 20-ці метраў паспяхова справіўся брамнік.

1
Нягледзячы на вялікую колькасць замен, якія былі зробленыя на працягу другой паловы сустрэчы, малюнак гульні асабліва не змяніўся. Пасля перапынку гродзенцы атакавалі больш і разнастайней, аднак забіць так і не змаглі. Як мінімум тры атакі жоўта-зялёных маглі стаць галявымі. Самую рэальную магчымасць выпусціў Лакціёнаў на 57-й хвіліне сустрэчы. Савіцкі з Клімавічам з дапамогай дробнага паса праціснлі абарону магілёўцаў па правым флангу, Савіцкі уварваўся ў штрафную і скінуў пад удар нікім не прыкрытага нападніка. На жаль, і на гэты раз мяч праляцеў міма мэты. Пазней двойчы быў блізкі да поспеху змяніўшага Локціёнава Канцавы. На 67-й хвіліне пасля прастрэла Абуны мяч адляцеў у штрафны да Арцёма. Нападнік пракінуў мяч міма абаронцы і прабіў у блізкі кут брамы, куды ашчадна кінуўся Даўгяла і перавёў яго на кутавы. А за 7 хвілін да канца сустрэчы Канцавы прабіў такі Даўгяла, аднак таго выратаваў абаронца, вынес мяч з пустой брамы.

1

Адзіны гол здарыўся на 68-й хвіліне сустрэчы. Амаль ля самай лініі штрафной у абсалютна бяскрыўднай сітуацыі не разабраліся Анюкевіч і Горбач. Апошняму прыйшлося фаліць супраць Хотава, аднак мяч адляцеў да Рыбакова і Севасцьяннік даў дайграць эпізод. Магілёвец, які выйшаў трыма хвілінамі раней, уцёк сам-насам і спакойна прабіў міма Курганскага.

НЁМАН — ДНЯПРО (Магілёў) – 0:1 (0:0)

Нёман: Курганскі – Бебе (Яблонскі, 46), Кантарыя (Горбач, 65), Зубкоў (Носко Аляксей, 73), Анюкевіч (Бомбель, 69) – Якімаў (Клімовіч, 46), Савасцьянаў – (к) Савіцкі (Лешка, 75), Жукоўскі (Кавалёнак, 79), Яроцкі (Абуна Ндзана, 60) – Лакцінаў (Канцавы, 57).
Галы: 0:1 — М.Рыбакоў (68, пас – М.Хотаў).

Наступную таварыскую гульню гродзенцы правядуць у Гродне. У нядзелю 19 сакавіка ў футбольным манежы “Нёман” згуляе з “Крумкачамі”.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: