Суд Ленінскага раёна Гродна пакараў 13 суткамі арышту актывіста АГП Аляксандра Лаўрэньцева, які ў час акцыі пратэсту 15 сакавіка актыўна выступаў з прамовамі праз мегафон ды хадзіў з партыйным сцягам на плячах. Яго асудзілі па артыкуле 23.34 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў»).
Лаўрэнцьева затрымалі пасля акцыі, каля 19.30, ён правёў ноч у ізалятары. Суд прайшоў 16 сакавіка.
Таксама пасля маршу быў затрыманы 16-гадовы падлетак, яго неўзабаве адпусцілі. На Савецкай плошчы была спроба затрымаць удзельнікаў з транспарантам, адну жанчыну ўдалося адбіць мінакам.
Несанкцыянаваная акцыя пратэсту прайшла ўвечары 15 сакавіка ў парку Жылібера і на плошчы Леніна. На яе прыйшло 800−1000 чалавек. Да людзей выйшла намесніца старшыні гарвыканкама Зоя Кулеша, але размаўляць з ёй натоўп не хацеў.
[irp posts="15 834″ name="Анлайн: Акцыя пратэсту супраць Дэкрэту № 3 прайшла ў Гродне. Ёсць затрыманыя"]
[irp posts="15 864″ name="Кот-дармаед паўдзельнічаў у акцыі пратэсту ў Гродне"]