У Парку Жылібера ў 18.00 пачалася акцыя супраць Дэкрэта №3. Сабралася каля 800 чалавек. Мітынг не быў дазволены гарадскімі ўладамі. Яго асноўных арганізатараў напярэдадні асудзілі на 13-15 сутак арышту, таксама частцы асуджаных прысудзілі штрафы – агулам асудзілі 12 чалавек.
Hrodna.life вёў тэкставую трансляцыю з месца падзей.


