У Гродзенскіх садках набіраюць новыя беларускамоўныя групы, Не спазніцеся з заявамі!

У Кастрычніцкім раёне фарміруецца чацвертая беларускамоўная група ў садку № 65. У Ленінскім раёне па-беларуску гавораць у двух групах садка № 45 і ў шасці групах садка № 54. Каб дзеці маглі выхоўвацца ў беларускіх групах, бацькам трэба паспець падаць заявы да 1 красавіка.

Працягнуць навучанне па-беларуску пасля садкоў 1сць магчымасць ў беларускіх класах СШ № 32(Ленінскі раён) і СШ № 34(Кастрычніцкі раён), а таксама ў гімназіях № 7 і № 10.

Кантакты ў Кастрычніцкім раёне:

Тым, хто жыве ў Кастрычніцкім раёне Гродна трэба патэлефанаваць наўпрост Віталю і Аксане Станкевічам +375(44) 768−05−14 (Вэлком), +375 (33) 381−72−78 (МТС).

Ініцыятарамі стварэння чацвертай беларускамоўнай групы ў садку № 65 сталі яны.

Акрамя гэтага, неабходна патэлефанаваць галоўнаму спецыялісту дашкольнага выхавання Кастрычніцкага аддзела адукацыі Бараноўскай Святлане Ўладзіміраўне: 52−05−65, ці прыходзіць у прыёмныя дні (аўторак -з 8.00 да 17.00, серада- з 8.00 да 13.00, чацвер з 14 да 20.00) да яе, ці да начальніка аддзела адукацыі, спорта і турызма Кастрычніцкага раёна Адамовіч Алены Вацлаваўны — прыёмны дзень -серада (8.00−13.00), службовы тэлефон — 52−05−71,

Працоўныя тэлефоны .галоўных спецыялістаў аддзела адукацыі, спорта і турызма гарвыканкама 72−04−02, 72−04−83.

Кантакты ў Ленінскім раёне:

Для тых, хто жыве ў Ленінскім раёне, працуе беларускамоўны садок № 45. (вул.Сухамбаева, 5, у раёне вул. Горкага). Працоўны тэл. загадчыцы дзіцячага садка Кушнірук Людмілы Іванаўны 43−72−28.

Гэта першы энергаэфектыўны садок ў Гародні, які забяспечваецца гарачай вадой ад уласнага сонечнага калектара.Па бацькоўскіх інтэрнэтаўскіх водгуках, яшчэ да ўсталявання энергаэфектыўнага абсталявання, на 5.06.2015г. у рэйтынгу папулярнасці садок № 45 займаў 3 месца ў Гародні.

Таксама беларускамоўным (па справаздачах аддзела адукацыі) лічыцца садок № 54 (вул.Урублеўскага, 74).

Працоўны тэлефон загадчыцы, Янулевіч Святланы Сяргееўны — 48−30−46.

У гэтым садку шэсць беларускіх групаў, што працуюць па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў. Чатыры групы з праблемамі вымаўлення. Бацькі і выхавацелі кажуць, што там вучаць і беларускія словы. Выхавацелі і нянечкі тут пастаянна па-беларуску з дзецьмі не размаўляюць. Групы аднаўзроставыя. Загадчыца садка добра валодае беларускай мовай.


З красавіка таксама пачнуцца бацькоўскія сходы для будучых першакласнікаў ў сярэдніх навучальных установах (школы, гімназіі). Для ініцыятыўных бацькоў Таварыства беларускай мовы прапануе падтрымку. Прадстаўнікі таварыства могуць выступіць на бацькоўскіх сходах ці дапамагчы падрыхтавацца да выступу самім.

Тэлефоны для кантакту Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлком- 943 -58−09, МТС-342−16−17 (Крой Аляксандр), МТС-285−93−07 (Буднік Іван).

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025